Прачытала ў nia_ja пра каханне: http://nia-ja.livejournal.com/12055.html. Я, неяк згубіўшы дарагога мне чалавека , таксама спрабавала апісаць сваё пачуцце, маскіруючы яго пад чыста сяброўскае (ці згоднасць быць нават сябрамі, толькі б быць разам) Не разумела... Таму і згубіла. Давай будзем сябрамі! Вось так проста возьмем, і будзем! Проста сябрамі! Гэта ж нашмат лепей, чым сустракацца!!! Будзем разам хадзіць па крамах, выбіраць табе і мне вопратку. Будзем разам піць піва, а пасля ты будзеш цягнуць мяне да дому. Ездзіць на дыскатэкі і каўбасіцца ўсю ноч. А пасля залязаць на дах якога-небудзь дома і сустракаць сонейка і першыя прамяні. Будзем разам наведваць розныя сяброўскія сустрэчы: я цябе буду знаеміць са сваімі сяброўкамі, а ты – са сваімі сябрамі. Ты будзеш ахоўваць мяне, калі хто-небудзь прычэпіцца, а я буду выконваць ролю тваей пасіі, калі табе спатрэбіцца. Будзем разам гуляць у валейбол (я навучуся, я абяцаю!). А ты – баксіраваць. І мы будзем біцца, калі пасварымся. А ў зімку – у снежкі. Будзем карміць адзін аднаго снегам, а пасля, шчаслівыя, глядзець на зоры. Ты купіш машыну, і мы разам бузем ездзіць па начным вуліца Менска, а на выходных вандраваць па Беларусі. Будзем рабіць адзін аднаму прыемнасці і клапаціцца пад час хваробы. Даваць адзін аднаму спісваць. Глядзець разам фільмы, шпацыраваць, гатаваць, прыбірацца. Разам калупацца ў носе. Распавядаць адзін аднаму свае патаемныя жаданні. Абмяркоўваць думкі. Рабіць высновы. Удзельнічаць у розных мерапрыемствах, гульнях. Хадзіць па клубах і рубіцца начамі. Ездзіць на адпачынкі і тапіць адзін аднаго ў моры. Не баяцца сказаць ці зрабіць што-небудзь не так. І верыць адзін аднаму. Пасля ў цябе з’явіцца жонка. У мяне муж. Мы больш не ўбачымся... Не хочаш? Спіць... лета 2005 Настроение: confused
|